Rada Naukowa

Przejdź do treści

Menu główne:

ЭТЫКА НАВУКОВЫХ ПУБЛІКАЦЫЙ

1. Штогоднік ,,Białorutenistyka Białostocka” прымае да публікацыі матэрыялы, што раней не публікаваліся і не складзены ў іншыя Рэдакцыі.

2. Рэдакцыя штогодніка ,,Białorutenistyka Białostocka” прытрымліваецца прынятых міжнароднай супольнасцю прынцыпаў публікацыйнай этыкі, выяўленых у рэкамендацыях COPE Committee on Publication Ethics, Code of Conduct and Best  Practice Guidelines for Journal Editors, COPE Ethical Guidelines for Peer Reviewers.3. Аўтарамі тэкстаў павінны быць асобы, якія ўнеслі значны ўклад у канцэпцыю і рэалізацыю даследавання, а таксама інтэрпрэтацыю вынікаў. Усе аўтары дадзенага артыкула павінны быць указаны і абавязаны прыняць яго канчатковую версію. Рэдакцыя вымагае ад аўтараў артыкулаў раскрыцця ўнёску асобных аўтараў у падрыхтоўку публікацыі (з паведамленнем аб афіліяцыі і кантрыбуцыі, г. зн. інфармацыі аб тым, хто з'яўляецца аўтарам канцэпцыі, асноў, метадаў, пратакола і т. п., выкарыстаных падчас працы над публікацыяй). Бланк дэкларацыі аўтары запаўняюць перад адпраўленнем тэксту ў выдавецтва. Рэдакцыя інфармуе аб тым, што адпаведныя органы будуць інфармаваны аб усіх выяўленных выпадках „ghostwriting” і „guest authorship”.

4. Аўтар бярэ адказнасць за раскрыццё крыніц фінансавання даследаванняў, укладу навукова-даследчых устаноў, таварыстваў і іншых суб'ектаў, а таксама рознага кшталту канфліктаў, якія могуць уплываць на іх вынікі і інтэрпрэтацыю. 5. Аўтары абавязаны неадкладна паінфармаваць Рэдакцыю аб выяўленай памылцы або недакладнасці ў артыкуле.

6. Аўтар мае неабмежаваныя аўтарскія правы на тэкст, апублікаваны ў часопісе, і дае выдавецтву не вылучаную і бясплатную ліцэнзію на выкарыстанне аўтарскіх правоў з правам уласнасці на дадзеную працу, прытрымліваючыся пэўных падстаў дамовы.

7. На рашэнне аб прыняцці або не рукапіса ўплывае яго адпаведнасць профілю часопіса. Не маюць на гэта ўплыву афіліацыя аўтара артыкула, яго паходжанне, нацыянальнасць, палітычныя перакананні, этнічная прыналежнасць, веравызнанне і г. д. Рашэнне аб мэтазгоднасці публікацыі прымаецца галоўным рэдактарам.

8. У выпадку парушэння дзеючых ў выдавецтве этычных правілаў Рэдакцыя прымае рашэнне аб адхіленні артыкула.

9. Рэдакцыя строга прытрымліваецца дзеючых правіл у галіне дыфамацыі, парушэнні аўтарскіх правоў і плагіятаў.

10. У выпадку выяўлення Рэдакцыяй інфармацыі аб парушэнні аўтарам артыкула дзеючых этычных стандартаў, прадпрымаецца праверка на прадмет істоты абвінавачванняў.

11. Неапублікаваныя матэрыялы (таксама іх фрагменты) не могуць быць выкарыстанымі ва ўласным даследаванні членаў Редакцыі і рэцэнзентаў без прамой пісьмовай згоды аўтара.


Wróć do spisu treści | Wróć do menu głównego