Rada Naukowa

Przejdź do treści

Menu główne:

РЭКАМЕНДАЦЫІ ДЛЯ АЎТАРАЎ

1. Штогоднік „Białorutenistyka Białostocka" прымае да друку матэрыялы, раней не публікаваныя:
навуковыя артыкулы (да 20 старонак машынапісу),
рэцэнзіі (да 5 старонак машынапісу),
анатацыі (да 2 старонак машынапісу),
справаздачы з канферэнцыі (да 3 старонак машынапісу).
2. Штогоднік „Białorutenistyka Białostocka" змяшчае матэрыялы на беларускай, польскай, іншых славянскіх, а таксама на наступных кангрэсавых мовах: рускай, англійскай, нямецкай і французскай.
3. Тэксты дасылаюцца ў электронным выглядзе ў фармаце Word (doc lub docx) на адрас: belsk2009@yandex.ru;

Тэхнічныя патрабаванні
1. Размяшчэнне тэксту:
імя і прозвішча аўтара,
назва навуковай установы,
нумар ORCID
загаловак артыкула,
тэкст артыкула,
бібліяграфія,
назва артыкула, рэзюмэ і ключавыя словы на англійскай мове.

2. Дадзеныя аўтара (штрыфт Times New Roman 12) павінны быць размешчаны ў левым верхнім куце: імя і прозвішча аўтара, назва навуковай установы, нумар ORCID.

3. Рэзюмэ на англійскай мове (да 15 вершаў) павінна ўтрымліваць наступную інфармацыю: мэта даследаванняў, абмеркаванне метаду даследавання, прэзентацыя атрыманых вынікаў.

4. За рэзюмэ трэба змясціць да 5 ключавых слоў на англійскай мове. 5. Фарматаванне тэксту: палі: левае – 3,5 гл., правае, верхняе і ніжняе – 2,5 гл.; штрыфт Times New Roman 12; інтэрвал – 1,5; выраўніванне тэксту: па шырыне; просьба не раздзяляць радкоў і не перанасіць слоў уручную.

6. Спасылкі на крыніцу літаратуры трэба размяшчаць у зносках унізе старонкі артыкула. Запіс спасылак на кнігі: ініцыялы аўтара, прозвішча аўтара, загаловак працы, месца і год выдання, нумар старонкі.

Запіс спасылак на часопісы і перыядычныя выданні: ініцыялы аўтара, прозвішча аўтара, загаловак артыкула, назва часопіса (у двукоссі), год выдання, нумар выдання, нумар старонкі.

7. У тэкстах на польскай мове цытаты і заўвагі на беларускай, рускай, украінскай мовах змяшчаюцца ў арыгінале (не ў транслітарацыі). Кароткія цытаты ў тэксце павінны быць напісаны курсівам (без двукоссяў), даўжэйшыя (штрыфт Times New Roman 10) павінны запісвацца ў асобным абзацы.

8. Спісак літаратуры павінен быць упарадкаваны ў алфавітным парадку па прозвішчах аўтараў і запісаны на лацінцы. Усю бібліяграфію, запісаную кірыліцай, неабходна транскрыбіраваць лацінкай. Транскрыпцыю пажадана выконваць, карыстаючыся старонкаю – https://www.ushuaia.pl/transliterate/ (выбіраем сістэму PN-ISO 9:2000).



Крыніцы ў зносках просім дастасаваць да пададзенага ўзору:
І. Прозвішча, Загаловак працы (курсівам), месца і год выдання, с. 10.
Загаловак працы (курсівам), пад рэд. І. Прозвішча, месца і год выдання, с. 10.
І. Прозвішча, Загаловак артыкула (курсівам), "Назва часопіса" год выдання, нумар, с. 10.
І. Прозвішча, Загаловак працы/артыкула (курсівам), месца і год выдання, [online], http://www.elib.grsu.by/doc/10794, [доступ: 09.05.2020]

Спісак літаратуры:
Prozvìšča Ì., Zagalovak pracy (kursìvam), mesca ì god vydannâ [Прозвішча І., Загаловак працы (курсівам), месца і год выдання].

Prozvìšča Ì., Zagalovak artykula/razdzela (kursìvam), [u:] Nazva pracy (kursìvam), pad rèd. Ì. Prozvìšča, mesca ì god vydannâ, staronkì artykula/razdzela [Прозвішча І., Загаловак артыкула/раздзела (курсівам), [у:] Назва працы (курсівам), пад рэд. І. Прозвішча, месца і год выдання, старонкі артыкула/раздзела.

Prozvìšča Ì., Zagalovak artykula (kursìvam), "Nazva časopìsa" god vydannâ, numar, staronkì [Прозвішча І., Загаловак артыкула (курсівам), "Назва часопіса" год выдання, нумар, старонкі артыкула].

Zagalovak pracy (kursìvam), pаd rèd. Ì. Prozvìšča, mesca ì god vydannâ, [online], http://www.elib.grsu.by/doc/10794, [доступ: 09.05.2020] [Прозвішча І., Загаловак працы (курсівам), пад. ред. месца і год выдання, [online], http://www.elib.grsu.by/doc/10794, [доступ: 09.05.2020].

Артыкулы, не падрыхтаваныя згодна з вышэйпададзенымі патрабаваннямі, у друк не прымаюцца.




Wróć do spisu treści | Wróć do menu głównego