Rada Naukowa

Przejdź do treści

Menu główne:

ПРАВІЛА РЭЦЭНЗАВАННЯ АРТЫКУЛАЎ

бланк рэцэнзіі

1. Штогоднік „Białorutenistyka Białostocka” адпраўляе на рэцэнзаванне ўсе прынятыя матэрыялы.

2. У ацэнцы кожнага артыкула прымае ўдзел два незалежных рэцэнзенты. Рецэнзія адпраўляецца аўтару ў пісьмовай форме (бланк рэцэнзіі). Да друку прымаюцца тэксты, якія прайшлі працэс рэцэнзавання і атрымалі дзве пазітыўныя рэцэнзіі. У выпадку абсалютна супраціўных рэцэнзій рашэнне аб публікацыі прымае Рэдакцыя. У такой сітуацыі Рэдакцыя можа папрасіць аб рэцэнзіі трэцяга рэцэнзента.

3. Рэцэнзіраванне праводзіцца згодна з прынцыпам „double-blind review proces”. Прозвішчы рэцэнзентаў асобных артыкулаў не раскрываюцца. Раз у год часопіс публікуе спіс рэцэнзентаў.

4. Рэцэнзентамі не могуць быць асобы, якія знаходзяцца ў канфлікце інтарэсаў з аўтарамі (непасрэдныя службовыя залежнасці, асабістыя ўзаемасувязі). Рэцэнзенты не могуць рэцэнзіраваць работ, у адносінах да якіх існуе падазрэнне ў канфлікце інтарэсаў.

5. Рэцэнзіі павінны быць аб'ектыўнымі і кантструктыўнымі, на аснове навуковых аргументаў.

6. Усе рэцэнзаваныя тэксты павінны мець строга канфідэнцыяльны характар (нікому не могуць раскрывацца ніякія дэталі рукапісу або рэцэнзіі ў час рэцэнзавання і пасля яе, а таксама асобам і арганізацыям з па-за Рэдакцыі). Інфармацыя, атрыманая ў часе рэцэнзавання, не можа быць выкарыстана рэцэнзентам для яго асабістай выгады.

7. Рэцэнзент павінен паінфармаваць Рэдакцыю аб усіх выпадках парушэння аўтарамі этычных стандартаў.


Wróć do spisu treści | Wróć do menu głównego